У ноч на 1 чэрвеня не будзе працаваць інтэрнэт

© Sputnik / Александр Кряжев / Перайсці ў медыябанкінтэрнэт
інтэрнэт - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Праблемы з доступам у інтэрнэт могуць быць у жыхароў Мінска і Мінскай вобласці сёння ўначы.

МІНСК, 31 мая — Sputnik. Перабоі з доступам у інтэрнэт могуць быць у абанентаў з Мінска і Мінскай вобласці ноччу першага чэрвеня, паведамілі ў аўторак у прэс-службе Нацыянальнага аператара электрасувязі.

"Белтэлекам" — беларускі манапаліст у галіне прадастаўлення паслуг інтэрнэт-сувязі. Закуплены трафік кампанія перапрадае і іншым — прыватным аператарам інтэрнэт- і мабільнай сувязі.

У ноч на 1 чэрвеня з працай інтэрнэту ў мінчан і жыхароў вобласці могуць быць праблемы: з гадзіны ночы да шасці раніцы спецыялісты "Белтэлекама" будуць праводзіць рамонтна-наладкавыя працы на сетцы перадачы дадзеных Мінска, Мінскага раёна і Мінскай вобласці.

Кароткачасовыя перапынкі ў гэты час магчымыя ў прадастаўленні паслуг тэлефаніі IMS, byfly, ZALA, аховы. З экстранымі службамі можна будзе звязацца пры дапамозе мабільнай сувязі — з тэлефаніяй у беларускіх аператараў ноччу з серады на чацвер перабояў не чакаецца.

Стужка навiн
0