Конкурс у Ліцэй БДУ дасягнуў 9,2 чалавека на месца

© Sputnik / Виктор ТолочкоАбітурыенты ля дошкі з прахаднымі баламі
Абітурыенты ля дошкі з прахаднымі баламі - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Усяго ў ліцэй Белдзяржуніверсітэта ў 2017-м было пададзена амаль паўтары тысячы заяў, але паступілі толькі 264 чалавека.

МІНСК, 1 чэр — Sputnik. Конкурс у ліцэй Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта дасягаў 9,2 чалавека на месца, паведамілі Sputnik у прэс-службе БДУ.

Ліцэй БДУ — адна з самых прэстыжных устаноў сярэдняй адукацыі. Сюды прымаюць толькі ў дзясятыя і адзінаццатыя класы, а выкладаюць школьныя прадметы сапраўдныя выкладчыкі ВНУ. Конкурс у ліцэй заўсёды вельмі высокі, не стаў выключэннем і 2017-ы.

Як распавялі ў прэс-службе БДУ, агулам сёлета ў ліцэй было пададзена 1498 заяў ад выпускнікоў дзевятых класаў. Больш за ўсё абітурыентаў, што імкнуліся ў хіміка-біялагічныя класы — у іх было пададзена 333 заявы, а менш за ўсё — у гісторыка-грамадазнаўчыя класы (137 чалавек).

Найбольшы конкурс быў зафіксаваны ў 2017-м у інфарматыка-матэматычныя класы — 9,2 чалавека на месца.

Прахадныя балы ў Ліцэй БДУ ў 2017-м:

  • філалагічны профіль (руская і англійская) — 125 балаў;
  • хімічны профіль — 125 балаў;
  • біялагічны профіль — 134 балы;
  • хіміка-біялагічны — 131 бал;
  • філалагічны (беларуская і руская) — 119 балаў;
  • інфарматыка-матэматычны — 93 бала;
  • матэматычны — 103 балы;
  • гісторыка-грамадазнаўчы — 113 балаў;
  • фізічны профіль — 94 балы.

Сярод ліцэістаў 73% — выпускнікі мінскіх школ і гімназій, 27% — выпускнікі з рэгіёнаў краіны. У суме ў ліцэй у 2017-м прынялі 264 навучэнца, з якіх сфарміруюць 12 класаў па 22 чалавека.

Стужка навiн
0