"Крылаты фэст" пройдзе ў Азярцы 17-18 чэрвеня

© Sputnik / Варвара Гертье / Перайсці ў медыябанкСамалёт АН-2, архіўнае фота
Самалёт АН-2, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
На фестывалі можна будзе пабачыць "паветраны бой" і паслухаць сэты ад J: Морс, Shuma і Neuro Dubel.

МІНСК, 1 чэр — Sputnik. Свята авіятэхнікі "Крылаты фэст" пройдзе 17-18 чэрвеня ў Беларускім дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і побыту. У праграме — паказальныя выступленні самалётаў, таксама ў наведвальнікаў будзе магчымасць самім узняцца ў неба на авіяцыйнай тэхніцы, распавялі арганізатары мерапрыемства.

Пляцоўка фестывалю будзе падзелена на дзве адмысловыя зоны — "віражы" і "сектар вылету", у якіх, адпаведна, можна будзе паназіраць за парадам самалётаў, пабачыць "паветраны бой" і самаму падняцца да аблокаў.

Рыцарскія і музычныя фестывалі ў Беларусі-2017 - Sputnik Беларусь
Інфаграфіка
Інфаграфіка: летнія фестывалі-2017

Фестываль аздоблены і музычным складнікам — на "Крылатым фэсце" выступяць J:Морс, Shuma і Neuro Dubel.

Акрамя авіяшоу і добрай музыкі, на фестывалі будуць працаваць інтэрактыўныя пляцоўкі і фудкорты, праводзіцца майстар-класы.

Фестываль пройдзе 17-18 чэрвеня ў Музеі народнай архітэктуры і побыту (Мінскі раён, вёска Азярцо), пачатак а 12-й гадзіне, кошт квіткоў — 12 і 19 рублёў (на адзін і два дні адпаведна). 

Стужка навiн
0