Замаразкі абяцаюць сіноптыкі ў ноч на суботу

© PixabayКвітнеючыя памідоры
Квітнеючыя памідоры - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Пацяплее ў краіне ўжо ў нядзелю: днём па поўдні рэспублікі будзе нават горача – да +29°С.

МІНСК, 2 чэр — Sputnik. Замаразкі чакаюцца ў шэрагу рэгіёнаў Беларусі ў ноч з пятніцы на суботу, што можа быць небяспечна для высаджаных у адкрыты грунт таматаў і ўсходаў грэчкі, паведамілі Sputnik у Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.

Раней сіноптыкі распавялі, што пахаладанне, якое прыйшло ў краіну на пачатку гэтага тыдня, — з'ява часовая, і ўжо да выхадных у рэспубліцы пацяплее.

"Чаканыя у бліжэйшую ноч замаразкі небяспечныя для ўсходаў грэчкі, расады таматаў", — сказалі ў Гідрамеце.

Там таксама ўдакладнілі, што акрамя названых відаў раслін замаразкі могуць пашкодзіць парасткам цеплалюбівай гародніны, якую традыцыйна вырошчваюць беларусы на прысядзібных участках.

Як раней паведаміў Sputnik начальнік службы гідраметэапрагнозаў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыёактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Дзмітрый Рабаў, у суботу днём чакаецца ад +13 да +20°С, па паўднёвым захадзе — да +23°С, у нядзелю ўжо будзе цяплей: +18..+25°С, а ў паўднёвых рэгіёнах — да +29°С.

Стужка навiн
0