МІНСК, 2 чэр — Sputnik. Больш за 92 тысячы абітурыентаў зарэгістраваліся для праходжання цэнтралізаванага тэставання (ЦТ) у 2017 годзе — на восем тысяч менш, чым летась, паведаміў Sputnik дырэктар Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў Мікалай Фяськоў.
Рэгістрацыя на цэнтралізаванае тэсціраванне бягучага года завяршылася 1 чэрвеня, а ў РІКВ ужо падвялі яе вынікі.
"Усяго зарэгістраваліся 92 247 абітурыентаў — на восем тысяч чалавек менш, чым у 2016-м. Зрэшты, чалавекатэстаў больш — у гэтым годзе іх больш як 311 тысяч, а летась была 271 тысяча", — распавёў Фяськоў.
З яго слоў, у сярэднім абітурыенты рэгістраваліся на 3,4 прадмета (здаваць ЦТ з гэтага года можна па чатырох прадметах).
Фяськоў удакладніў, што больш за ўсё абітурыентаў зарэгістраваліся на ЦТ па рускай мове — больш за 75 тысяч чалавек.
Беларускую мову вырашылі здаць каля 28,5 тысяч, а матэматыку — 51,5 тысяча чалавек. Першае цэнтралізаванае тэставанне пройдзе 12 чэрвеня — па беларускай мове.