ДАІ апублікавала графік рэпетыцый параду ў Мінску

© Sputnik / Виктор ТолочкоРэпетыцыя параду, архіўнае фота
Рэпетыцыя параду, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Частка праспекта ад вуліцы Даўмана да праспекта Пераможцаў будуць зачыняць для руху на дзве гадзіны 6 дзён на працягу месяца.

МІНСК, 2 чэр — Sputnik. Сталічная Дзяржаўтаінспекцыя апублікавала графік закрыцця для руху аўтатранспарту ў чэрвені частцы праспекта Машэрава з-за рэпетыцый ваеннага параду.

Парад, прымеркаваны да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, пройдзе ў Мінску 3 ліпеня.

"У сувязі з правядзеннем трэніровак зводнай роты ганаровай варты па падрыхтоўцы да правядзення парада 5, 8, 12, 15, 19 і 22 чэрвеня з 22:00 да 24:00 будзе абмежаваны рух транспартных сродкаў па праспекце Машэрава на ўчастку ад вуліцы Даўмана да праспекта Пераможцаў", — паведамілі ў ДАІ.

Па інфармацыі інспекцыі, у названыя дні ў гэты час на дадзеным участку таксама не будзе хадзіць грамадскі транспарт.

У ДАІ рэкамендуюць вадзіцелям загадзя планаваць маршрут свайго руху з улікам гэтай інфармацыі.

Па дадзеных Міністэрства абароны Беларусі, сёлета ў парадзе будуць удзельнічаць 220 адзінак ваеннай тэхнікі, у тым ліку новыя беларускія браневікі "Кайман", а таксама атрыманыя з Расіі верталёты Мі-8МТВ-5.

Стужка навiн
0