У сталічным заапарку роўна год таму, 1 чэрвеня, у пары кайманаў на свет з'явіліся тры дзіцяняці — два самца і самка. Рэптыліі ўжо падраслі і адужэлі. Утрымаць на руках паўмятровае маляня цяжка (жывёла вельмі мускулістая), а пальцы ў рот ім лепш не класці: калі не пракусіць да косткі, то скуру дакладна парве. Іх бацькі яшчэ вялікія драпежнікі: тата — у тры метра даўжынёй, мама крыху менш. Па аўторках для наведвальнікаў заапарка ладзяць паказальнае кармленне гэтых рэптылій.
"Кайманаў кормім адзін раз на дзень, тры разы на тыдзень. Гэта мяса, рыба і курыца. У цэлым рэптыліі не пераборлівыя, толькі вось бацька сямейства не любіць рыбу", — распавяла Кацярына Малаткова, заатэхнік групы рэптылій.
Дзяцей кормяць з дапамогай пінцэта: стукаюць па беразе, жывёлы разумеюць, што іх прыйшлі карміць, і вылазяць з вады. Дарослых асобін карміць даводзіцца праз ахоўныя краты. Разам з імі трапезнічаюць і чарапахі, якія прымудраюцца красці ежу ў кайманаў.
"Першы раз заўсёды страшна, але потым абвыкаеш да сваіх падапечных, пачынаеш адчуваць іх эмоцыі, яны адчуваюць твае, таму мы добрая каманда", — паведаміла кіпер групы рэптылій Ксенія Труш.
У сталічным заапарку таксама можна паглядзець на паказальныя кармленні піранняў, марскіх коцікаў, сурыкатаў і тыграў.