Касманаўт Алег Навіцкі вярнуўся на Зямлю

© Sputnik / Михаил Воскресенский / Перайсці ў медыябанкКомплексныя экзаменацыйныя трэніроўкі экіпажаў МКС-50/51
Комплексныя экзаменацыйныя трэніроўкі экіпажаў МКС-50/51 - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Аперацыя па выманні экіпажа са спушчальнай капсулы карабля пачалася, Алег Навіцкі і Тома Песке вярнуліся на Зямлю.

МІНСК, 2 чэр — Sputnik. Ратавальнікі праводзяць эвакуацыю са спушчальнага апарата карабля "Саюз-МС-03" касманаўта Алега Навіцкага і астранаўта з Францыі Тома Песке, якія ў пятніцу вярнуліся на Зямлю, паведамілі журналістам у Цэнтры кіравання палётамі (ЦКП).

Два члена экіпажа Міжнароднай касмічнай станцыі прызямліліся ў Казахстане. Аперацыя па выманні Навіцкага і Песке з спушчальны капсулы карабля пачалася, адзначылі ў ЦКП.

Вяртанне касманаўта беларускага паходжання Навіцкага выпала на дзень нараджэння Байканура. Сёння касмадрому споўнілася 62 гады.

Касмадром Байканур быў заснаваны на тэрыторыі сучаснага Казахстана 2 чэрвеня 1955 года. З тых часоў на працягу 62 гадоў Байканур заставаўся лідэрам у свеце па колькасці пускаў — яшчэ ў 2015 годзе адтуль запусцілі 18 ракет-носьбітаў. А вось у 2016-м Байканур абагнаў касмадром Канаверал у ЗША, але, тым не менш, роля некалі савецкага касмадрома была гістарычнай.

Стужка навiн
0