Кіеў распавёў, колькі выдаткаваў на "Еўрабачанне-2017"

© REUTERS / Gleb GaranichNaviBand на сцэне "Еўрабачання"
NaviBand на сцэне Еўрабачання - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Грошы на правядзенне спаборніцтва былі выдзелены з дзяржаўнага бюджэту Украіны і гарадской казны Кіева.

МІНСК, 2 чэр — Sputnik. Міжнародны песенны конкурс "Еўрабачанне-2017" абыйшоўся Украіне ў больш чым 20 мільёнаў еўра, заявіў выканаўчы прадзюсар Павел Грыцак.

"Еўрабачанне-2017" адбылося ў Кіеве ў маі. Пераможцам стаў прадстаўнік Партугаліі 27-гадовы Салвадор Сабрал з кампазіцыяй Amar pelos dois.

"Я казаў, што мы зробім справаздачу аб выдаткаваных сродках. І вось мы робім справаздачу. Было выдаткавана 20,4 мільёна еўра. Інфармацыя аб 30 мільёнах выдаткаў з'яўляецца выключна інфармацыйнай "качкай" (такую лічбу агучыў прадзюсар спявачкі Джамалы, якая перамагла на"Еўрабачанні-2016", Ігар Тарнопальскі — Sputnik). Ніколі не было нават плана выдаткаў", — цытуе Грыцака РІА Украіна.

Для параўнання Грыцак прывёў выдаткі на папулярны конкурс у розныя гады. Так, у 2012 годзе на "Еўрабачанне" было выдаткавана 58,9 мільёна еўра, у 2014 годзе — каля 49 мільёнаў еўра. Грыцак адзначыў, што такая сума была звязана з месцам выступлення, дзе раней не праводзіліся падзеі, трансляцыя якіх вялася ў прамым эфіры, і яго трэба было падрыхтаваць да "Еўрабачання".

"І падобную сітуацыю мы мелі зараз на Украіне, дзе месцам правядзення быў абраны МВЦ (Міжнародны выставачны цэнтр) і істотная частка выдаткаў пайшла на запаўненне МВЦ і забудову інфраструктуры, таму што гэта была фактычна пустая скрынка. Гэта дало шмат магчымасцяў для творчых рэалізацый і вытворчых пытанняў, але патрабавала вялікіх выдаткаў", — сказаў Грыцак.

Па словах Грыцака, на Украіне выкарыстоўвалі шведскую мадэль арганізацыі конкурсу і ў камандзе было нямала спецыялістаў са Швецыі.

На "Еўрабачанні-2017" у Кіеве Беларусь прадстаўляў дуэт NaviBand з песняй на беларускай мове "Гісторыя майго жыцця". Група заняла 17-е месца.

"Еўрабачанне-2017" многія называюць самым скандальным з усіх — з-за сітуацыі з расійскай спявачкай Юліяй Самойлавай, якой быў забаронены ўезд ва Украіну. Еўрапейскі вяшчальны саюз не змог урэгуляваць дадзеную праблему, пасля чаго расійскі "Першы канал" адмовіўся ад трансляцыі шоу.

Стужка навiн
0