На чатыры ЦТ рэгістраваўся кожны чацвёрты абітурыент

© Sputnik / Алексей Мальгавко / Перайсці ў медыябанкАбітурыенты напярэдадні іспытаў
Абітурыенты напярэдадні іспытаў - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Магчымасцю здаваць чатыры ЦТ замест трох сёлета скарысталіся 40% абітурыентаў.

МІНСК, 2 чэр — Sputnik. На здачу цэнтралізаванага тэставання зарэгістраваліся 92,3 тысячы чалавек, паведамілі ў пятніцу ў РІКВ Беларусі.

Рэгістрацыя на цэнтралізаванае тэставанне скончылася 1 чэрвеня. Па выніках гэтага года, запісаліся для праходжання ЦТ 92 274 тысячы людзей — на восем тысяч менш, чым у 2016-м.

Аднак каля 40% абітурыентаў вырашылі здаваць не тры, а чатыры ЦТ — такая магчымасць з'явілася ў беларусаў з гэтага года.

Паводле звестак РІКВ, на рускую мову зарэгістравалася 75,4 тысячы абітурыентаў, на беларускую запісаліся 28,5 тысяч, на матэматыку — больш за 51 тысячу, на фізіку — каля 30 тысяч абітурыентаў.

Здаваць ЦТ па біялогіі і англійскай мове вырашылі каля 29 тысяч чалавек.

Стужка навiн
0