У БДУІР адкрылася вучэбная лабараторыя па бесправадных тэхналогіях

© Photo : БДУІРНа адкрыцці вучэбнай лабараторыі ў БДУІР
На адкрыцці вучэбнай лабараторыі ў БДУІР - Sputnik Беларусь
Падпісацца
На базе лабараторыі ў найбліжэйшай будучыні будзе аўтарызаваны цэнтр, дзе студэнты змогуць атрымаць дадатковыя навыкі па курсах, якія звязаны з сучаснымі бесправаднымі тэхналогіямі.

МІНСК, 2 чэр — Sputnik. У Беларускім дзяржаўным універсітэце інфарматыкі і радыёэлектронікі адкрылася 45-ая сумесная лабараторыя па навучанні студэнтаў прынцыпам працы сучаснага абсталявання, якое выкарыстоўваецца ў аператарах мабільнай сувязі. Партнёрам, які падаў сучаснае абсталяванне, стала кітайская тэлекамунікацыйная карпарацыя ZTE.

У лабараторыі ZTE-BSUIR інсталяваны найноўшыя тэхналогіі кампаніі — гэта базавыя станцыі, дзякуючы якім можна вывучыць тэхналогію сувязі трэцяга і чацвёртага пакалення, а ў перспектыве да новага навучальнага года — стандарты 5G. Першая ж сумесная лабараторыя была створана ў БДУІР з кампаніяй Philips у 1998 годзе.

© Photo : БДУІРУ новай лабараторыі БДУІР
У новай лабараторыі БДУІР - Sputnik Беларусь
У новай лабараторыі БДУІР

"На базе лабараторыі ў найбліжэйшай будучыні будзе аўтарызаваны цэнтр, дзе студэнты змогуць атрымаць дадатковыя навыкі па курсах, якія звязаны з сучаснымі бесправаднымі тэхналогіямі. Па заканчэнні курса кожны студэнт атрымае сертыфікат аб наяўнасці пэўных ведаў у гэтай галіне", — расказаў рэктар БДУІР Міхаіл Батура.

У далейшым у лабараторыі будуць праводзіцца сустрэчы, семінары, канферэнцыі па абмене вопытам паміж спецыялістамі ZTE і выкладчыкамі БДУІР. Таксама студэнты БДУІР змогуць праходзіць практыку ў гэтай тэлекамунікацыйнай карпарацыі.

 

 

Стужка навiн
0