У законе аб фізкультуры з’явіцца паняцце "студэнцкі спорт"

© Sputnik / Виктор ТолочкоДэпутат Палаты прадстаўнікоў Аляксандр Багдановіч
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Аляксандр Багдановіч - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У развіцці студэнцкага спорту, па словах дэпутата, трэба "біць кропкава" і "не распыляцца".

МІНСК, 2 чэр — Sputnik. У закон аб фізічнай культуры і спорце Беларусі плануецца ўнесці змяненне і ўключыць паняцце "студэнцкі спорт", заявіў дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Аляксандр Багдановіч.

30 мая на Алімпійскім сходзе ў НАК прэзідэнт краіны Аляксандр Лукашэнка даручыў міністру адукацыі Ігару Карпенку прадметна разабрацца са сферай студэнцкага спорту. З яго слоў, праца ў гэтым кірунку была правалена, а студэнцкі спорт так і не стаў апорай прафесійнаму.

"Яшчэ трэба з ім (са студэнцкім спортам — Sputnik) працаваць. Я бачу вельмі шмат недапрацовак. І мы іх цяпер прапрацоўваем. Паставім сабе задачы на будучую четырехлетку вывесці студэнцкі спорт на нейкі ўзровень", — распавёў Багдановіч карэспандэнту Sputnik падчас адкрыцця Рэспубліканскай універсіяды-2017.

Дэпутат падкрэсліў, што ў гэтым напрамку трэба "біць кропкава, там, дзе мы можам дапамагчы". "Першае, мы прапішам у законе аб фізічнай культуры, што існуе студэнцкі спорт і Асацыяцыя студэнцкага спорту. Да гэтага яшчэ такога не было", — растлумачыў суразмоўца Sputnik.

Далей, са слоў Багдановіча, будуць стварацца каманды на базе ўніверсітэтаў, якія маюць спартыўную пляцоўку. "І не распыляцца на тыя віды спорту, якія не могуць існаваць у нейкіх ВНУ", — дадаў парламентарый.

Багдановіч адзначыў, што ўсе падзеі, якія адбываюцца ў краіне ў спартыўнай сферы, адбываюцца, каб зрабіць айчынны спорт лепш. "Мы ўсе ведаем, што спорт пачынаецца са студэнцтва, калі мы вучымся. Гэта першая ступень да нашых медалёў на Алімпіядзе і чэмпіянатах свету і Еўропы", — сказаў на заканчэнне суразмоўца Sputnik.

Стужка навiн
0