МІНСК, 4 чэр — Sputnik. Аранжавы ўзровень небяспекі аб'яўлены на панядзелак 5 чэрвеня з-за моцнага ветру, паведамілі Sputnik у нядзелю ў Гідрамеце.
Паводле інфармацыі сіноптыкаў, у панядзелак чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, уначы і раніцай на большай частцы рэспублікі, а ўдзень па паўночным усходзе краіны магчымы дажджы, у некаторых раёнах — навальніцы.
Пры гэтым у многіх раёнах Беларусі чакаецца моцны вецер з парывамі да 15-18 метраў у секунду.
Уначы тэмпература паветра складзе ад +8°С па паўночнай частцы рэспублікі да +17°С па поўдні. Днём чакаецца ад +16°С да +22°С, у паўднёва-ўсходняй частцы ад 23 да 26 градусаў цяпла.