МІНСК, 4 чэр — Sputnik. Новыя серыі вядомага мультсерыяла "Трое з Прастаквашына" плануецца выпусціць у перыяд з 2018 па 2020 год, паведамляе прэс-служба студыі "Саюзмультфільм".
У перыяд з 2018 па 2020 год у свет выйдзе 30 серый мультфільма. Працягласць кожнай серыі мультфільма, выкананага ў змешанай тэхніцы 2D і 3D, складзе 6,5 хвілін, генеральным прадзюсарам праекта стане Алёна Аяцява, мастацкім кіраўніком — Алена Чарнова, крэатыўным прадзюсарам і шэф-рэдактарам — Маргарыта Брусніцына.
"Задача новага праекту — паказаць, як змянілася "Прастаквашына" разам з краінай, усё ж такі прайшло 20 гадоў, а таксама ўцягнуць дзяцей у новыя прыгоды персанажаў калісьці так упадабанай гісторыі, якія кажуць пра вечныя каштоўнасці, такія як сям'я, дом, клопат пра блізкіх. Мы хочам, каб героі новых серый былі таксама любімымі і цікавымі дзецям і дарослым", — распавяла старшыня праўлення студыі Юліяна Слашчава.