Відэа

Апытанне Sputnik: што вы зробіце з лішнім выхадным днём?

Падпісацца
Многія мінчане патэнцыйны трэці выхадны хацелі б патраціць на працу. Глядзіце на відэа, што думаюць апытаныя аб новаўвядзенні, якое прапанавалі ў Расіі.

Намеснік старшыні Банка Расіі Сяргей Шаўцоў нядаўна распавёў, што пятнiца можа стаць дадатковым выхадным днём у Расіі. Ён адзначыў, што з прычыны росту прадукцыйнасці працы і ўсё большага ўкаранення робатаў пытанне аб трэцім выхадным будзе актуальным на працягу бліжэйшых 15 гадоў.

Sputnik вырашыў высветліць у мінчанаў, што б яны рабілі ў трэці выхадны на тыдні, калі б яго ўвялі ў Беларусі.

Хтосьці запэўнівае, што ў Мінску ёсць чым заняцца ў вольны час, нехта патрабуе пабольш выставаў, каб можна было прысвяціць выхадныя мастацтву. А некаторыя кажуць, што ўсе выхадныя лічаць за лепшае аддаць рабоце, каб адпачываць на вакацыях.

Стужка навiн
0