https://bel.sputnik.by/20170605/fotafakt-navagradskiya-shkolniki-prapanavali-garadzhanam-bolsh-chytac-1029143432.html
Фотафакт: Наваградскія школьнікі прапанавалі гараджанам больш чытаць
Фотафакт: Наваградскія школьнікі прапанавалі гараджанам больш чытаць
Sputnik Беларусь
У горадзе з'явіліся домікі для абмену кнігамі. Іх усталявалі па ініцыятыве Моладзевага парламента. 05.06.2017, Sputnik Беларусь
2017-06-05T17:54+0300
2017-06-05T17:54+0300
2017-06-06T09:59+0300
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102914/37/1029143750_0:110:1200:789_1920x0_80_0_0_98d66537fa10d0252cc4b07bdb5cf27b.jpg
навагрудак
гродзенская вобласць
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2017
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102914/37/1029143750_0:72:1200:827_1920x0_80_0_0_9fc91eb1aefe85f5e1ccf9938c85f3df.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
спадарожнiк, у беларусі, навіны , цiкавосткi, галоўнае, навагрудак, гродзенская вобласць
спадарожнiк, у беларусі, навіны , цiкавосткi, галоўнае, навагрудак, гродзенская вобласць
Фотафакт: Наваградскія школьнікі прапанавалі гараджанам больш чытаць
17:54 05.06.2017 (абноўлена: 09:59 06.06.2017) У горадзе з'явіліся домікі для абмену кнігамі. Іх усталявалі па ініцыятыве Моладзевага парламента.
ГРОДНА, 5 чэр — Sputnik. Каб пачытаць кнігу, жыхарам Навагрудка зараз не абавязкова ісці ў бібліятэку. Хаткі для буккросінгу тут устанавілі прама ў цэнтры горада.
Хаткі для кніг зробленыя з натуральнага дрэва з дахам і дзверцамі. Звонку яны падобныя на хаціну на тоўстай ножцы. Унутры — паліцы. Гараджане могуць пакідаць кнігі з хатняй бібліятэкі і браць для чытання іншыя. Пабудаваць вольную міні-бібліятэчку прапанавала вучаніца навагрудскай СШ №7 Наталля Маліноўская напрыканцы снежня мінулага года. Кіраўніцтву горада ідэя падалася цікавай.
У выніку школьнікі стварылі эскіз хатак, а супрацоўнікі мясцовай ЖКГ пабудавалі іх і паставілі ў гарадскім парку і каля будынку раённай бібліятэкі.
"Жыхары гэтай хаткі заўсёды чакаюць вас і гатовыя адкрыць усе таямніцы свету тым, хто сябруе з кнігай. У такой бібліятэцы чытацкі білет не патрабуецца. Тут можна ўзяць пачытаць любую кнігу, але абавязкова яе трэба вярнуць, каб бібліятэка не апусцела", — паведамляецца на інфармацыйнай таблічцы адной з кніжных хатак.
Хаткі для буккросінгу з'явіліся ў Наваградку напачатку траўня. Мабыць, пакуль гараджане толькі прывыкаюць да новых звычак. У адной з маленькіх бібліятэчак мы знайшлі некалькі скрынак з пазламі і брашуры рэлігійнага зместу.