МІНСК, 5 чэр — Sputnik. Кіраўнікі МЗС Беларусі і Расіі Уладзімір Макей і Сяргей Лаўроў абмеркавалі пытанні ўзаемнага прызнання віз, адзінай міграцыйнай прасторы, крызіс ва Украіне, эканамічнае ўзаемадзеянне і сумесныя падыходы да ўзаемаадносін з НАТА.
Міністр замежных справы Беларусі Уладзімір Макей знаходзіцца ў расійскай сталіцы з двухдзённым візітам, прымеркаваным да 25-годдзя ўстанаўлення дыпламатычных адносін Расіі і Беларусі.
"Паседжанне праходзіць своечасова: мы жывем у самае неспакойны час з 1945 года. У шматлікіх адносінах свет знаходзіцца на раздарожжы", — канстатаваў кіраўнік беларускага знешнепалітычнага ведамства.
#Макей: заседание коллегий @BelarusMID и @MID_RF — важное событие в контексте 25-летия дипломатических отношений Беларуси 🇧🇾и России 🇷🇺 pic.twitter.com/mnrNYOrIT9
— МИД Беларуси 🇧🇾 (@BelarusMID) 5 июня 2017 г.
У сваю чаргу Сяргей Лаўроў высока ацаніў намаганні Мінска ў арганізацыі перамоваў у рамках Кантактнай групы па ўрэгуляванні крызісу ва Украіне.
"Перакананы, што калі ў міжнароднай супольнасці ўзнікне неабходнасць наладзіць перамовы па любой іншай актуальнай тэме, беларуская сталіца будзе для многіх аптымальным месцам для перамоўнага працэса", — сказаў Лаўроў.
Эканоміка і бяспека
Вітаючы членаў беларускай дэлегацыі, міністр замежных спраў РФ Сяргей Лаўроў падкрэсліў, што супрацоўніцтва дзвюх краін з моманту ўстанаўлення дыпламатычных адносін 25 гадоў таму з кожным годам толькі паглыблялася.
"Свой уклад у паглыбленне супрацоўніцтва ўносяць і дыпламаты. На сённяшнім пасяджэнні мы разгледзім выкананне двухгадовай праграмы на 2016-2017 гады і праекта аналагічнага дакумента на наступныя два гады", — удакладніў кіраўнік расійскага МЗС.
Акрамя таго, Расія і Беларусь актыўна ўзаемадзейнічаюць у рамках ЕАЭС, які шмат дамогся ў справе фарміравання агульнага рынку. Эканамічная тэматыка таксама будзе абмяркоўвацца ў ходзе перамоваў. Трэба будзе разгледзець каардынацыю падыходаў выбудоўвання адносін з Паўночнаатлантычным альянсам.
"Мы вымушаны канстатаваць, што робяцца спробы зрушыць існуючы баланс сіл у Еўропе", — заявіў Лаўроў, падкрэсліўшы беспрэцэдэнтнае нарошчванне сіл на еўрапейскім кантыненце і ваенна-трэніровачную актыўнасць НАТА.
Макей у сваю чаргу таксама адзначыў неабходнасць абмеркаваць пытанні народнай бяспекі.
"Разгортванне элементаў СРА і ўзмацненне ўсходняга фронту НАТА становіцца правакацыйным парушэннем баланса сіл", — лічыць ён.
"На вялікі жаль пасля распаду СССР так і не адбылося рэальнага збліжэння паміж Усходам і Захадам. Не навучыліся ўспрымаць адзін аднаго ў якасці паўнапраўных партнёраў, а не патэнцыйных праціўнікаў", — сказаў Макей.
Адзіная візавая і міграцыйная палітыка
Кіраўнік расійскага МЗС канстатаваў істотнае прасоўванне ў справе адзінай візавай палітыкі.
"Мы істотна прасунуліся наперад, ужо ўзгоднены і выносіцца на зацвярджэнне савета міністраў Саюзнай дзяржавы план мерапрыемстваў па фарміраванні адзінай міграцыйнай прасторы на бліжэйшую трохгодку. У гэтым плане адлюстраваны асноўныя элементы, якія дазваляюць рухацца і да фарміравання адзінай візавай прасторы", — заявіў Лаўроў.
Бакі таксама завяршаюць узгадненне міжурадавай дамовы, якая будзе прысвечана ўзаемнаму прызнанню візаў і ўзгодненасці дзеянняў па іншых пытаннях, якія звязаны з уездам замежных грамадзян і асоб без грамадзянства на тэрыторыю дзяржаў-удзельніц дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы.
"Ужо ўзгоднены і выносіцца на зацвярджэнне Савета міністраў Саюзнай дзяржавы план мерапрыемстваў па фарміраванні адзінай міграцыйнай прасторы на бліжэйшую трохгодку", — паведаміў Лаўроў.
Чвэрць стагоддзя разам
Перад сумесным пасяджэннем калегіі МЗС Расіі і Беларусі кіраўніка МЗС прынялі ўдзел у адкрыцці фотавыставы, прысвечанай 25-годдзю ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж дзвюма краінамі. Юбілейная дата адзначаецца 25 чэрвеня 2017 года.
"Нас звязваюць не толькі кароткія 25 гадоў, нас звязвае шмат стагоддзяў дружбы, брацкіх адносін. За апошнія гады мы дасягнулі значных поспехаў практычна ва ўсіх галінах, уключаючы і эканамічную і палітычную, і ваенна-тэхнічную і гуманітарную. Мы не страцілі капітал, дасягнуты ў савецкі час", — адзначыў Макей.
Расійска-беларускае ўзаемадзеянне паміж МЗС грунтуецца на праграмах узгодненных знешнепалітычных дзянняў, якія прымаюцца раз у два гады на падставе дамовы аб стварэнні Союзнай дзяржавы. Рэгулярна праводзяцца кансультацыі паміж падраздзяленнямі міністэрстваў замежных спраў дзвюх краін па шырокаму спектру пытанняў, якія адлюстроўваюць узаемныя інтарэсы.