У Полацку ў Дзень Еўфрасінні Полацкай пройдзе Хросны ход

© Sputnik / М. Юрченко / Перайсці ў медыябанкСпаса-Еўфрасіньеўскі манастыр
Спаса-Еўфрасіньеўскі манастыр - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У Музеі беларускага кнігадрукавання ўпершыню пройдзе прэзентацыя актавай пячаткі прападобнай Еўфрасінні Полацкай.

МІНСК, 5 чэр — Sputnik. Увесь хрысціянскі свет 5 чэрвеня святкуе Дзень памяці прападобнай Еўфрасінні Полацкай. У гэтым годзе мерапрыемствы будуць праводзіцца па двух напрамках — адлюстраванне духоўнай і асветніцкай дзейнасці святой Еўфрасінні, паведамілі Sputnik у Полацкім гарвыканкаме.

Помнік Еўфрасінні Полацкай - Sputnik Беларусь
Еўфрасіння Полацкая: 10 цікавых фактаў пра першую беларускую асветніцу

Частка святочных мерапрыемстваў прайшла напярэдадні. Дзень памяці святой пачаўся з набажэнстваў у храмах Полацка, а потым хросны ход да Спаса-Ефрасіньеўскага манастыра аб'яднае тысячы вернікаў.

Каля помніка Еўфрасінні Полацкай будзе рэалізаваны святочны праект "Садружнасць творчых ідэй "Імя святой Еўфрасінні праз стагоддзі нясем", таксама выкладчыкі і школьнікі ўстаноў адукацыі Полацка прадставяць праект "Рапсодыя мастацтва "Еўфрасіння — дачка зямлі Полацкай", у канцэртнай зале Сафійскага сабора адбудзецца тэматычны канцэрт.

У музеях Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка адбудзецца шэраг мерапрыемстваў. Упершыню пройдзе прэзентацыя актавай пячаткі прападобнай Еўфрасінні Полацкай у Музеі беларускага кнігадрукавання. Таксама падрыхтавана стацыянарная выстава ў Мастацкай галерэі "Сценапіс XII — XIX стагоддзяў Спаса-Праабражэнскага храма", на якой наведвальнікі горада змогуць упершыню ўбачыць новыя ўнікальныя фрагменты жывапісу, знятыя са сцен Спаса-Праабражэнскага храма і іншае.

Стужка навiн
0