Apple абяцае запуск новай аперацыйнай сістэмы iOS 11 ужо ў верасні

© PexelsApple
Apple - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У персанальнага памочніка сістэмы Siri з'явіцца мужчынскі голас, а жаночы стане больш жывым.

МІНСК, 6 чэр — Sputnik. Новая аперацыйная сістэма iOS 11 стане даступная для карыстальнікаў ужо ў верасні бягучага года, паведаміў на Сусветнай канферэнцыі для распрацоўшчыкаў на платформах Apple (Worldwide Developers Conference, WWDC) кіраўнік амерыканскай кампаніі Цім Кук.

"Сёння мы палепшым лепшую і самую прасунутую ў свеце аперацыйную сістэму iOS 10 да iOS 11", — заявіў Кук.

Ён таксама назваў навінкі iOS — мужчынскі голас персанальнага памочніка сістэмы Siri, а жаночы стаў больш жывым. Акрамя таго, Siri цяпер будзе абсталявана ўбудаваным перакладчыкам, а таксама пачне "вучыцца", запамінаючы інтарэсы ўладальніка прылады і прапаноўваючы яму адпаведны кантэнт.

Па словах Кука, новая iOS будзе таксама прадастаўляць магчымасць прыватных разлікаў у дадатку Apple Pay.

Карпарацыя Apple была заснавана ў 1976 годзе Стывам Джобсам, Стывам Вазняком і Рональдам Уэйнам, яе штаб-кватэра знаходзіцца ў Куперціна ў штаце Каліфорнія. Apple вырабляе ПК, планшэты, смартфоны, аўдыяплэеры, "разумныя гадзіны" і праграмнае забеспячэнне.

Стужка навiн
0