Фота

Фотапраекцыі Віцебска часоў Шагала пакажуць на выставе

© Sputnik / Руслан Кривобок / Перайсці ў медыябанкДом-музей Марка Шагала, архіўнае фота
Дом-музей Марка Шагала, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
На выставе прадстаўлены гістарычныя фотарэканструкцыі тых месцаў Віцебска, якія адзначаны ўспамінамі мастака і яго жонкі ў аўтабіяграфічных кнігах "Маё жыццё" і "Гарачыя агні".

МІНСК, 6 чэр — Sputnik. У Віцебску 8 чэрвеня адбудзецца адкрыццё выставы фотапраекцый Віктара Барысенкава "Як даўно, мой горад любімы, я не бачыў цябе…", прысвечанай 130-годдзю з Дня нараджэння Марка Шагала, паведамілі Sputnik у музеі мастака.

Мастацтвазнаўца: Марк Шагал ня быў патрэбны Савецкаму Саюзу - Sputnik Беларусь
Мастацтвазнаўца: Марк Шагал не быў патрэбны Савецкаму Саюзу

На выставе прадстаўлены гістарычныя фотарэканструкцыі тых месцаў Віцебска, якія адзначаны ўспамінамі мастака і яго жонкі ў аўтабіяграфічных кнігах "Маё жыццё" і "Гарачыя агні".

"Супрацоўнік Віцебскага кардонава-паліграфічнага камбіната "Пакроўск" Віктар Барысенкаў вядомы ў Віцебску як краязнаўца і аўтар гістарычных фотарэконструкцый. Ён спалучае вывучэнне віцебскай даўніны, у прыватнасці, здымкаў і паштовак, на якіх захаваны горад у пазамінулым і мінулым стагоддзях, фотаздымку сучасных яго відаў з тых жа кропак і ракурсаў і сумяшчэнне гэтых малюнкаў пры дапамозе камп'ютарных тэхналогій. Канчатковы вынік называецца гістарычнай фотарэконструкцыяй, або таймераграфіяй", — распавялі ў музеі Марка Шагала.

Работы Віктара Барысенкава як своеасаблівае сумяшчэнне часу і прасторы дапамагаюць зірнуць на стары Віцебск Марка Шагала ў сучасным кантэксце.

Віцебск непарыўна звязаны з імем Марка Шагала і вядомы сёння ва ўсім свеце дзякуючы яму. Гэта горад, у якім прайшлі дзяцінства і юнацтва мастака, горад, памяць аб якім ён пранёс праз усё жыццё.

Стужка навiн
0