З дзесяці вечара да паўночы ў панядзелак перакрывалі рух на частцы праспекта Машэрава ў сувязі з рэпетыцыяй парада да Дня Незалежнасці. Рота ганаровай варты выступала пад музыку аркестра.
Гэта была першая рэпетыцыя салдатаў — трэніровачныя прагоны адбудуцца таксама 12, 15, 19 і 22 чэрвеня.
Чакаецца, што ў парадзе 3 ліпеня будуць удзельнічаць 220 адзінак ваеннай тэхнікі, у тым ліку беларускія браневікі "Кайман" і расійскія верталёты Мі-8МТВ-5.