МІНСК, 7 чэр — Sputnik. У рэйтынгу Сусветнай арганізацыі аховы здароўя па атлусценні Беларусь знаходзіцца ніжэй за многія краіны свету — Ізраіль, Чэхію, Вялікабрытанію і Аўстралію, пераканаўся Sputnik пасля параўнання дадзеных Арганізацыі па краінах.
Напярэдадні ў Мінску былі прадстаўлены вынікі даследавання фактараў неінфекцыйных захворванняў беларусаў STEPS — па дадзеных даследавання СААЗ і Міністэрства аховы здароўя, каля 25% усіх беларусаў хварэюць на атлусценне, а лішнюю вагу маюць каля 60% грамадзян.
Sputnik параўнаў дадзеныя па распаўсюджанасці атлусцення ў краінах свету СААЗ і прыйшоў да высновы, што беларусы — далёка не самыя тоўстыя ў свеце.
Так, першае месца па распаўсюджанасці атлусцення займае Мексіка — там 32,8% насельніцтва пакутуюць ад гэтай хваробы. На другім месцы самых "сытых краін" — ЗША і 31,8% усіх жыхароў, на трэцім — Сірыя і 31,6% насельніцтва.
Беларусы са сваімі 25,4% зграбней за жыхароў Аўстраліі, Чэхіі, Ізраіля, Турцыі, Мальты, Новай Зеландыі і шэрагу іншых краін.
Паводле дадзеных СААЗ, распаўсюджанасць атлусцення сярод падлеткаў досыць прыкметна павялічылася ў шэрагу краін Еўропы. Сталі часцей пакутаваць ад гэтай хваробы еўрапейцы ўсіх узростаў і нацыянальнасцяў — напрыклад, у Расіі гэты паказчык вырас за апошнія гады ў два разы, што выклікае сур'езныя асцярогі сярод медыкаў.