Бяспеку на спартыўных мерапрыемствах у Беларусі будуць узмацняць

© Sputnik / Виктор ТолочкоЗаўзятары на стадыёне
Заўзятары на стадыёне - Sputnik Беларусь
Падпісацца
На "Мінск-Арэне" была апрабавана "разумная" відэакамера, якая распазнае ў натоўпе хуліганаў-фанатаў, якія ўнесены ў "чорны спіс".

МІНСК, 7 чэр — Sputnik. Нормы аб узмацненні мер бяспекі на спартыўна-масавых мерапрыемствах, якія праводзяцца ў Беларусі, будуць занесены ў спартовае заканадаўства, заявіў на пашыраным пасяджэнні парламенцкай камісіі па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і маладзёжнай палітыцы дэпутат ніжняй палаты беларускага парламента Вадзім Дзевятоўскі.

Вясной 2017 года ў першым чытанні быў прыняты законапраект, у адпаведнасці з якім мяркуецца ўнесці шэраг новаўвядзенняў у правілы правядзення спартыўна-масавых мерапрыемстваў.

"Прапануецца ўзмацніць меры бяспекі на такіх мерапрыемствах", — заявіў Дзевятоўскі.

Пры гэтым ён падкрэсліў, што Беларусь усё часцей становіцца месцам правядзення буйных міжнародных спартыўных спаборніцтваў, на якія прыязджае не толькі вялікая колькасць спартсменаў, але і заўзятараў з розных краін свету.

Са слоў Дзевятоўскага, у спартовае заканадаўства ўносяцца дапаўненні, якія тычацца футбольных фанатаў, а таксама норм аб прысутнасці сцюардаў на спартыўных мерапрыемствах.

МУС аб фанатах

У сваю чаргу начальнік упраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі ГУАПП МГБ МУС Беларусі, падпалкоўнік міліцыі Дзмітрый Кур'ян заявіў, што ў ахове правапарадку падчас спартыўна-масавых мерапрыемстваў акрамя міліцыі павінны прымаць удзел і іх арганізатары.

"Такая міжнародная практыка, у многіх краінах свету ахову разам з паліцыяй нясуць сцюарды", — сказаў ён, дадаўшы, што падрыхтоўкай такіх людзей будзе займацца міліцыя.

Кур'ян таксама выказаўся пра фанацкія суполкі — яны павінны стаць больш арганізаванымі і адказнымі.

"Фанацкія суполкі павінны набыць цывілізаваны выгляд, а не прыстаўляць з сябе хуліганскія групоўкі", — адзначыў ён.

Са слоў прадстаўніка МУС, арганізатары спартыўных мерапрыемстваў павінны загадзя папярэджваць міліцыю аб іх правядзенні, каб не атрымалася так, як у Нясвіжы ў 2013 годзе — тады мясцовых праваахоўнікаў не праінфармавалі аб матчы, і на стадыён  уварваліся хуліганы ў масках, якія былі затрыманыя спартсменамі.

Кур'ян паведаміў, што МУС плануе выкарыстоўваць "разумныя" відэакамеры для апазнання фанатаў, якія ўнесены ў "чорны спіс" за ўчыненне хуліганскіх дзеянняў. З яго слоў, на "Мінск-Арэне" 25 мая маскоўская фірма ўжо прэзентавала такую камеру. "Гэта быў эксперымент, у базу былі ўнесены фота супрацоўнікаў: як бы яны ні хаваліся ў натоўпе, ні закрывалі твары, яны былі апазнаны", — сказаў начальнік упраўлення.

Стужка навiн
0