МІНСК, 7 чэр — Sputnik. Галівудскі кінаакцёр Джордж Клуні стаў у аўторак бацькам — яго жонка Амаль нарадзіла здаровых двайнят, паведамілі ў сераду сусветныя агенцтвы.
Клуні — адзін з самых вядомых сёння акцёраў: на яго рахунку дзясяткі роляў у блокбастарах і статус аднаго з самых жаданых мужчын планеты. На брытанскай юрыстцы ліванскага паходжання Амаль, у дзявоцтве Аламудзін, ён ажаніўся некалькі гадоў таму.
На пачатку чэрвеня зорная пара стала бацькамі — блізняты Эла і Александэр сталі першымі дзецьмі 56-гадовага Клуні.
Амаль Клуні — вядомы ў свеце адвакат. Яна прадстаўляла інтарэсы стваральніка "Вікілікс" Джуліяна Асанжа, а таксама дамагалася прызнання факту генацыду армян.
Сярод вядомых работ з Джорджам Клуні — "Адзінаццаць сяброў Оушена", "Бэтмен і Робін", "Ад заходу да світання" і дзясяткі іншых фільмаў.