Гледачам абяцаюць поўнае апусканне ў "эпоху апошняй прыгожай вайны" — з баталіямі, двубоямі, баямі на шаблях, балямі, народнымі кірмашамі, пікнікамі шляхцічаў і гістарычным дэфіле ў строях ХІХ стагоддзя.
У фінальнай гранд-баталіі сыдуцца войскі арміі Напалеона і рускай Імператарскай Арміі. Бравыя ўланы і гусары, усяго больш за паўсотні кавалерыстаў, пакажуць майстэрства коннага бою. Глядзіце на відэа Sputnik фрагменты фестываля мінулага года.