Фестываль What’s Next In Music запрашае беларускіх музыкаў

© Pixabay / NikolayFrolochkinМікрафон
Мікрафон - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У розныя гады на What’s Next In Music/Vilnius Music Week выступалі Super Besse, Mustelide, (((O))), Alexei De Bronhe, Teleport.
МІНСК, 7 чэр — Sputnik. Трэці міжнародны шоўкейс-фестываль What's Next In Music адбудзецца 8-9 верасня ў Вільні. Арганізатары абвесцілі прыём заявак ад беларускіх артыстаў.
What's Next In Music з'яўляецца пераемнікам Vilnius Music Week, які адбываўся з 2012 па 2015 год. Мерапрыемства ўключае серыю канцэртаў і прафесійную канферэнцыю, якая збірае прадстаўнікоў фестываляў, пляцовак і музычных мэнэджэраў з Літвы, Усходняй і Заходняй Еўропы.
"Беларускія артысты на нашым фестывалі заўжды цешылі яркімі выступамі і зрэдчас з'язджалі без кампліментаў, кантактаў ці прапаноў па выступах у Літве і суседніх краінах", — адзначае Вайдас Стацкявічус, арганізатар фестывалю.
У розныя гады на What's Next In Music/Vilnius Music Week выступалі Super Besse, Mustelide, (((O))), Alexei De Bronhe, Teleport, Triangle і іншыя беларускія артысты.
Адабраныя для ўдзелу артысты атрымліваюць базавы бэклайн для выступу, размяшчэнне на адну ноч і харчаванне ў дзень канцэрта. Магчыма візавая падтрымка. Транспартныя выдаткі артысты пакрываюць самастойна.
Стужка навiн
0