МІНСК, 7 чэр — Sputnik. Таргі з творамі рускага жывапісу Sotheby's у Лондане прынеслі ў аўторак 9,9 мільёна фунтаў, топ-лотам стала карціна Ісака Левітана "Лета", якая пайшла з малатка за 908,7 тысячы фунтаў, паведамляе РІА "Новости".
"Лета" — адна з 28 карцін, набытых прамыслоўцам Андрэем Ляпуновым у 1917 годзе, яго мастацкая калекцыя лічылася ў Маскве на той час адной з лепшых. Эстымейт карціны быў крыху вышэйшы, чым кошт пры продажы: 1-1,5 мільёна фунтаў.
За тыя ж 908,7 тысячы фунтаў была прададзеная яшчэ адна работа мастака — "Зарослая сажалка", якая ацэньваецца ў 450-650 тысяч фунтаў.
"Партрэт Юрыя Рэпіна на фоне Неапалітанскага заліва" пэндзля Ільі Рэпіна быў прададзены за 764,7 тысячы фунтаў пры эстымейце ў 750 тысяч — 1 мільён фунтаў.
Таргі працягнуцца ў Лондане і далей. Таксама на Sotheby's будуць выстаўленыя работы Пятрова-Водкіна і Паленава.