Малайзія ўводзіць падатак для турыстаў, які закране і грамадзян краіны

© PexelsСталіца Малайзіі, Куала-Лумпур
Сталіца Малайзіі, Куала-Лумпур - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Падатак не закране тых падарожнікаў, якія будуць спыняцца ў сем'ях, а таксама ў памяшканнях, дзе менш за 10 пакояў, і рэлігійных установах.

МІНСК, 7 чэр — Sputnik. Улады Малайзіі ўводзяць турыстычны падатак з 1 жніўня, яго памер будзе залежаць ад катэгорыі месцаў размяшчэння падарожнікаў, перадае выданне Straits Times са спасылкай на мытнае ўпраўленне краіны.

Па інфармацыі выдання, падатак будуць плаціць як замежныя турысты, так і грамадзяне краіны незалежна ад мэты іх падарожжа. Пражыванне ў пяцізоркавым гатэлі будзе каштаваць дадаткова каля пяці долараў ЗША, чатырохзоркавая гасцініца абыйдзецца ўдвая танней.

Пастаяльцы трохзоркавых гатэляў даплацяць да сумы рэнты каля 1,2 долара, столькі ж заплацяць турысты, якія будуць спыняцца ў 1 і 2-зоркавых гасцініцах. Месца размяшчэння, якія не маюць зорак, абыйдуцца падарожнікам у лішнія паўдолара.

Па інфармацыі выдання, падатак не будзе спаганяцца з тых турыстаў, якія будуць спыняцца ў сем'ях, а таксама ў рэлігійных установах і памяшканнях, якія маюць менш за дзесяць пакояў.

Улады краіны чакаюць, што даход ад падатку можа скласці каля 153 мільёнаў долараў, у выпадку калі ўзровень запаўняльнасці месцаў пражывання турыстаў дасягне 60%.

Стужка навiн
0