МІНСК, 7 чэр — Sputnik. Выручка ад продажу квіткоў на канцэрты "Славянскага базару ў Віцебску" склала амаль мільён долараў, паведаміў у сераду журналістам дырэктар фестывалю Аляксандр Сідарэнка.
26-ы фестываль "Славянскі базар у Віцебску" пройдзе з 13 па 17 ліпеня ў горадзе на Дзвіне. У межах форуму запланаваны дзясяткі канцэртаў, выступленняў і выстаў.
Са слоў дырэктара конкурсу, на "Славянскі базар" ужо купілі каля 40,5 тысяч білетаў, замоўлена яшчэ 35 тысяч. Агульная выручка на продажы квіткоў складае каля 1,9 мільёна рублёў — каля мільёна долараў.
![Певец Алексей Гросс (Беларусь) на Славянском базаре в Витебске Певец Алексей Гросс (Беларусь) на Славянском базаре в Витебске - Sputnik Беларусь](https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102424/89/1024248969_0:0:3000:1997_600x0_80_0_0_b6243d6d571d8c1ac3629cd38cb65d49.jpg)
На "Славянскім базары" 2017-га чакаецца выступ Рыгора Лепса, Стаса Міхайлава, Валерыя Меладзэ, Рыгора Крыда, гуртоў "Сплин" і "Руки вверх", а таксама шэрагу іншых артыстаў. Пройдзе тут і конкурс выканаўцаў — у мінулым падобным аглядзе ў межах "Славянскага базару" перамог беларус Аляксей Грос.
Як неаднаразова заяўлялі арганізатары "Славянскага базару", ужо некалькі гадоў пераважная большасць выдаткаў яны пакрываюць за кошт пазабюджэтных сродкаў. Часткова фінансава дапамагае правядзенню фестывалю і выканкам Саюзнай дзяржавы.