МІНСК, 7 чэр — Sputnik. Галоўнае ўпраўленне спажывецкага рынку Мінгарвыканкама назвала стравы 14-га тыдня беларускай кухні, які пройдзе з 12 па 18 чэрвеня ў Мінску.
Тыдзень беларускай кухні — акцыя сталічных кафэ і рэстаранаў: у гэтыя дні яны прапануюць нацыянальныя стравы па спецыяльных цэнах.
Так, з 12 па 18 чэрвеня гасцям 74 кафэ і рэстаранаў Мінска будуць прапаноўваць наступныя стравы:
- салата з ранняй капусты з радыскай (3 рублі)
- бацвінне з шчаўя з мясам (3,50 рубля)
- пячыста з свінога кумпяка (8,50 рубля)
- галкі рыбныя (7,50 рубля)
- дэсерт "Бульба" (4 рублі)
Як запэўнілі Sputnik у ГУСР, стравы будуць падрыхтаваны па адзіных рэцэптурах і, незалежна ад тыпу і класа аб'екта грамадскага харчавання, рэалізоўвацца па аднолькавых цэнах.
Распрацаваў такое нацыянальнае меню для рэстаранаў Мінска шэф-кухар адной са сталічных установаў беларускай кухні.