У Верхнім горадзе збіраюцца зладзіць паказы рэтрафільмаў

© Sputnik / Роман ШантарРатуша ў Мінску, архіўнае фота
Ратуша ў Мінску, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Акрамя святаў нацыянальных культур у самым цэнтры Мінска плануецца правесці рэтраспектыву вядомых фільмаў.

МІНСК, 7 чэр — Sputnik. Вядомыя кінакарціны плануюць паказваць у Мінску летам на вялікім экране ў Верхнім горадзе, паведамілі ў Мінгарвыканкаме.

Ратуша ў Верхнім горадзе - Sputnik Беларусь
У Верхнім горадзе пройдзе Дзень Расіі

"Верхні горад сёння асацыюецца ў мінчанаў з джазавымі вечарамі і святамі нацыянальных культур. У мінулыя выхадныя гараджане змаглі пабываць на Дні Швецыі. У суботу, 10 чэрвеня, на свой фэст запрашае Расія", — распавёў намеснік старшыні Мінгарвыканкама Ігар Юркевіч.

Паводле яго слоў, дадзеная культурная пляцоўка стане месцам правядзення і іншых мерапрыемстваў.

"У прыватнасці, думаем над тым, каб у летні перыяд зладзіць пад адкрытым небам рэтраспектыву вядомых фільмаў. Задача складаецца ў тым, каб у старыя аб'екты горада удыхнуць новае жыццё, зрабіць іх месцам прыцягнення для жыхароў і гасцей сталіцы", — рэзюмаваў Ігар Юркевіч.

Стужка навiн
0