МІНСК, 8 чэр — Sputnik. Незаконнае перамяшчэнне праз мытную мяжу Еўразійскага эканамічнага саюза 98 адзінак рарытэтных медалёў, нагрудных значкоў і складных нажоў спынілі віцебскія мытнікі, паведамілі Sputnik у прэс-службе ДМК.
"Каштоўнасці былі схаваныя ад мытнага кантролю сярод антыкварнай мэблі, якая ехала ў транспартным сродку з Літвы. Пры правядзенні надгляду грузавога адсека аўтамабіля ў адной са скрынак з мэбляй выяўленыя не названыя ў суправаджальных дакументах старадаўнія знаходкі. Рарытэты канфіскаваны і накіраваны на экспертызу ў Мытную лабараторыю", — удакладнілі мытнікі.
Паводле заключэння эксперта 79 узнагарод з ліку выяўленых створаны больш за 50 гадоў таму і адносяцца да катэгорыі культурных каштоўнасцяў.
Найбольш старадаўнімі знаходкамі з'яўляюцца памятны медаль, жалезныя і ганаровыя крыжы Першай сусветнай вайны. Большая частка нямецкіх і савецкіх узнагарод, якія незаконна перамяшчаліся праз мяжу, датаваная міжваенным і пасляваенным перыядамі.
Па дадзеным факце Віцебскай мытняй пачаты адміністрацыйны працэс.