Фестываль вулічнай ежы пройдзе ў Мінску 10 чэрвеня

© Sputnik / Марина СеребряковаФестываль вулічнай ежы "Vulitsa.Ezha" у Мінску
Фестываль вулічнай ежы Vulitsa.Ezha у Мінску - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У рамках вулічнага фестывалю мінчанам прадставяць новыя бургеры, плоў, вараных ракаў, мяса на грылі, фалафель і многія іншыя стравы.

МІНСК, 8 чэр — Sputnik. Фестываль вулічнай ежы пройдзе на пляцоўцы каля сталічнага Палаца спорту ў суботу 10 чэрвеня, паведамілі Sputnik у Галоўным упраўленні спажывецкага рынку Мінгарвыканкама.

Фестывалі вулічнай ежы ўжо некалькі гадоў праходзяць у Мінску: так, многія ведаюць фестываль Vulitsa Ezha. У гэтым годзе арганізаваць свой форум вырашылі і сталічныя ўлады.

Гарадскі фестываль вулічнай ежы пройдзе 10 чэрвеня на пляцоўцы каля Палаца спорту з 10:00 да 22:00.

© Sputnik / Марина СеребряковаФестываль вулічнай ежы "Vulitsa.Ezha" у Мінску
Фестиваль уличной еды Vulitsa.Ezha Вулица Ежа в Минске - Sputnik Беларусь
Фестываль вулічнай ежы "Vulitsa.Ezha" у Мінску

"Госці фестывалю змогуць паспрабаваць стравы розных кухняў свету. Зоны фуд-кортаў з мноствам рэстаранаў і кафэ, а таксама народны фастфуд змогуць задаволіць гастранамічныя жаданні любога гурмана. Прэзентацыя новых бургераў, плоў, вараныя ракі, мяса на грылі, шашлык, фалафель, шаўрма і многае іншае", — распавялі Sputnik у ГУСР.

Будзе працаваць у рамках фестывалю і забаўляльная зона ў выглядзе "дзіцячага гарадка": там падрыхтавалі майстар-класы, паказы мод, конкурсы і міні-атракцыёны. Абяцаюць арганізаваць і спартыўную пляцоўку з шэйпінгам, армрэслінгам, гіравым спортам і іншым.

"А каб цалкам акунуцца ў атмасферу вулічнай культуры, таленавітыя і неардынарныя вулічныя артысты будуць цешыць наведвальнікаў сваёй творчасцю на працягу ўсяго дня", — заключылі суразмоўцы агенцтва.

Удзел у мінскім фестывалі вулічнай ежы для гасцей бясплатны.

Стужка навiн
0