МІНСК, 8 чэр — Sputnik. Дзіцячы цацачны самазвал СТАА "Палессе" стаў цацкай года па версіі дзяцей у выніку галасавання на рэсурсе Zabawkowicz.
Папулярны польскі інтэрнэт-рэсурс праводзіць конкурс на лепшую цацку штогод. У 2017 годзе журы абірала лепшыя тавары для дзяцей з больш чым 90 цацак — іх тэставалі на працягу доўгага часу не толькі эксперты, але і бацькі з дзецьмі.
Па выніках галасавання цацачны самазвал "Палессе" не ўвайшоў у топ-20 конкурсу, але атрымаў званне "Цацка года" па выніках галасавання дзяцей.
"Мэтай конкурсу з'яўляецца дапамога бацькам выбраць найбольш якасныя цацкі для сваіх дзяцей. Мы тэстуем тавары самі і глядзім, якія з іх развіваюць творчы патэнцыял", — распавяла галоўны рэдактар рэсурсу і арганізатар конкурсу Магдалена Кардашэўска.