МІНСК, 8 чэр — Sputnik. Большасць лімузінаў на вечар выпускных у Мінску ўжо распісаны, распавялі Sputnik у кампаніях па пракаце аўто.
Выпускныя вечары для большасці беларускіх школьнікаў пройдуць 10 чэрвеня. Многія аддаюць перавагу адзначыць заканчэнне школы шырока: замаўляюць лімузіны і катаюцца па начной сталіцы.
Як пераканаўся Sputnik за два дні да правядзення выпускных, большасць лімузінаў у Мінску на гэты дзень ужо "распісаны".
"У нас на вечар застаўся толькі адзін лімузін — "Хамер" за 90 долараў за гадзіну", — распавялі Sputnik у адной з фірмаў па пракаце аўто.
У іншых кампаніях таксама або зусім не засталося лімузінаў на 10 чэрвеня, або засталіся толькі некалькі машын.
Сярэдні кошт арэнды лімузіна на выпускны вечар у Мінску — ад 40 да 100 долараў за гадзіну, аднак цяпер застаюцца толькі найбольш дарагія або найменш ёмістыя мадэлі. Зрэшты, многія кампаніі запэўніваюць: знайсці годны варыянт можна і сёння.