МІНСК, 9 чэр — Sputnik, Марыя Шалудзякова. Напярэдадні 25-годдзя ўстанаўлення дыпламатычных адносін Расіі і Беларусі ў Маскве выпусцілі памятныя канверты накладам адзін мільён асобнікаў.
Спецыяльна для цырымоніі быў выраблены сувенірны штэмпель, на якім паказаная сённяшняя дата, 9 чэрвеня 2017 года. Удзельнікі зрабілі на канвертах адбітак і падпісалі іх, паведамляе карэспандэнт Sputnik з месца падзей.
"Сённяшні дзень і цырымонія абазначаюць, што мы з павагай ставімся да вялікіх дат. За дваццаць пяць гадоў мы не толькі зразумелі сваё месца ў новым міжнародным парадку ў якасці суверэнных дзяржаў — мы пайшлі па шляху інтэграцыі", — заявіў намеснік кіраўніка МЗС РФ Рыгор Карасін падчас цырымоніі.
Наклад памятных канвертаў склаў адзін мільён асобнікаў. Ужо сёння яны паступяць у аддзяленне паштовай сувязі Расіі. Жыхары краіны змогуць выкарыстоўваць іх для адпраўкі лістоў.
Дваццаціпяцігоддзе ўстанаўлення дыпламатычных стасункаў паміж Расійскай Федэрацыяй і Рэспублікай Беларусь будзе адзначацца 25 чэрвеня 2017 года.
"Расія і Беларусь з часам толькі нарошчваюць тэмпы інтэграцыі, тым самым ствараючы прыклад для іншых інтэграцыйных структур на постсавецкай прасторы", — канстатаваў Карасін.
Напярэдадні юбілейнай даты, 4-5 чэрвеня, прайшоў візіт у Маскву кіраўніка МЗС Беларусі Уладзіміра Макея. Міністр са сваім расійскім калегам Сяргеем Лаўровым адкрыў фотавыставу, прымеркаваную да святкавання юбілею.