МІНСК, 10 чэр — Sputnik. Кіроўца віцебскага тралейбуса і мінакі дапамаглі качынаму сямейству пакінуць праезную частку.
Маці-качка з качанятамі пераходзіла праезную частку па вуліцы Праўды непадалёк ад аблвыканкама. Хутчэй за ўсё, яны накіроўваліся з ручая, але маленькім качанятам аказалася не пад сілу ўзлезці на высокі парапет, які аддзяляе ў гэтым месцы праезную частку ад тратуара.
Пакуль маці-качка беспаспяхова спрабавала дапамагчы птушанятам, кіроўца тралейбуса спыніла машыну і падсадзіла качанят на тратуар. Ёй дапамаглі і неабыякавыя мінакі. Падчас выратавальнай аперацыі некалькі качанят упалі ў ліўневы вадасцёк — аднаму з мінакоў прыйшлося адсунуць краты і легчы на зямлю, каб дастаць птушанят. У выніку ўсё сямейства было шчасна эвакуяванае з праезнай часткі.
Адзін з пасажыраў тралейбуса зняў кранальную сітуацыю на відэа і выклаў у паблік "Тыповы Віцебск", дзякуючы чаму гэтая гісторыя стала папулярнай у сацыяльных сетках.