Па словах кіраўніка коннага клуба "Залатая шпора" Паўла Калінкова, у баталіі прадстаўлены два змагаючыхся бакі. Паўдзельнічаць у фестывалі прыехалі рэканструктары з усёй Беларусі.
Вялікая армія Напалеона і руская армія складаюцца з літоўскіх добраахвотных палкоў і рускіх палкоў, сфарміраваных на беларускіх землях.
Па задумцы арганізатараў, у такой меркаванай бітве, дзе беларусы прадстаўлены з абедзьвух бакоў, перамога немажлівая.
На полі бітвы былі прадстаўлены кавалерыя, пехотныя палкі, уланы і нават грэнадзёры. Спецыяльнай разынкай сталі татарскія кавалерысты ў складзе напалеонаўскага войска.

1/23
© Sputnik / Андросік Станіслаў
Кіраўнік коннага клуба "Залатая шпора" Павел Калінкоў перад пачаткам баталіі распавядае гледачам, што яны ўбачаць на полі боя.

2/23
© Sputnik / Андросік Станіслаў
Вядучы баталіі пачынае бітву эпохі Напалеона.

3/23
© Sputnik / Андросік Станіслаў
Артылерыйскі разлік рыхтуецца зрабіць першыя стрэлы.

4/23
© Sputnik / Андросік Станіслаў
Літоўскія ўланы з ліку 25 тысяч добраахвотнікаў, што ваявалі на баку Напалеона.

5/23
© Sputnik / Андросік Станіслаў
Артылерыйскі залп абвяшчае пачатак гранд-баталіі.

6/23
© Sputnik / Станіслаў Андросік
Мінскі пяхотны полк шыхтуецца ў карэ, адзін відаў вайсковага строю, які тады выкарыстоўваўся.

7/23
© Sputnik / Станіслаў Андросік
Літоўскія ўланы ў сутычцы з рускімі гусарамі. Ва ўсёй зброі адпаведным чынам прытупляецца лязо, каб падчас рэканструкцыі пазбегнуць цяжкіх траўмаў.

8/23
© Sputnik / Станіслаў Андросік
Пасля кожнай атакі кавалерыя павінна перашыхтоўвацца. Калі ў часы Напалеона праходзілі доўгія баталіі, колькасць такіх перастраенняў магла перавысіць дзясятак.

9/23
© Sputnik / Станіслаў Андросік
Руская пяхота рыхтуецца да пераходу ў атаку.

10/23
© Sputnik / Андросік Станіслаў
Літоўскі ўлан з пікай. Кавалерыст павінен добра валодаць зброяй, каб адначасова спраўляцца з канём і пікай.

11/23
© Sputnik / Станіслаў Андросік
Ліфлянцкія коннікі атакуюць артылерыйскі разлік.

12/23
© Sputnik / Станіслаў Андросік
Да атакі на артылерыю Напалеона далучылася руская пяхота.

13/23
© Sputnik / Станіслаў Андросік
Удзельнікі рэканструкцыі неахвотна паміраюць на полі боя.

14/23
© Sputnik / Станіслаў Андросік
Ліфлянцкая кавалерыя вылучалася сваімі зялёнымі мундзірамі. Сярод рэканструктараў была нават адна дзяўчына.

15/23
© Sputnik / Станіслаў Андросік
Пяхота абедзьвух армій сышлася ў рукапашнай.

16/23
© Sputnik / Станіслаў Андросік
Захопленая артылерыя зноў уступае ў бой.

17/23
© Sputnik / Станіслаў Андросік
Мінскі пяхотны полк пераходзіць у чарговую атаку на супраціўніка.

18/23
© Sputnik / Станіслаў Андросік
Рэканструктары выкарыстоўваюць цалкам аўтэнтычную зброю, але страляюць бутафорскімі кулямі ў мэтах бяспекі.

19/23
© Sputnik / Станіслаў Андросік
Сучасныя тэхналогіі служаць справе гістарычнай рэканструкцыі. Зараз нават складана ўявіць, як каардынаваліся дзеянні войскаў падчас бітвы.

20/23
© Sputnik / Андросік Станіслаў
Літоўская кавалерыя і пяхота ідуць у контратаку.

21/23
© Sputnik / Станіслаў Андросік
Фінальная бітва кавалерыстаў эпохі Напалеона.

22/23
© Sputnik / Станіслаў Андросік
За гранд-баталіяй назіралі нават самыя маленькія гледачы. Тым больш, што бацькі апранутыя у касцюмы адпаведнай эпохі, якія ім вельмі пасуюць.

23/23
© Sputnik / Станіслаў Андросік
Па задумцы арганізатараў, у бітвы, дзе з абодвух бакоў змагаюцца беларусы, пераможцы быць не можа.