Відэа

Мастацтвазнаўца "прайшоўся" па графіці на Кастрычніцкай

Падпісацца
Адкуль у Мінску самае вялікае графіці ў Еўропе, як намаляваць касмічны стрыт-арт? Глядзіце на відэа Sputnik падрабязны разбор вулічнага мастацтва на галоўнай андэграўнднай вуліцы сталіцы.

Кастрычніцкая вуліца ў Мінску даўно ўжо стала галоўнай пляцоўкай для стрыт-арта ў сталіцы. Праект "Vulica Brasil", у якім удзельнічаюць беларускія і бразільскія майстры графіці, рэалізуе крэатыўныя ініцыятывы не першы год.

Дыялог культур, увасоблены ў вобразе гусляра і славутай Фрыды Кало, адлюстроўвае сам дух сучаснага мастацтва.

Мастацтвазнаўца Аляксандр Зіменка спецыяльна для Sputnik ацаніў і распавёў пра мастацкі складнік вулічнага мастацтва.

Стужка навiн
0