Радыё

У Беларусі стартуе ЦТ: ці жадаюць абітурыенты паступаць на філалогію

© Sputnik / Виктор ТолочкоДоктар філалагічных навук, дэкан філалагічнага факультэта БДУ Іван Роўда
Доктар філалагічных навук, дэкан філалагічнага факультэта БДУ Іван Роўда - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Наколькі папулярны філалагічныя спецыяльнасці ў беларускіх абітурыентаў, на радыё Sputnik Беларусь распавёў доктар філалагічных навук, дэкан філалагічнага факультэта БДУ Іван Роўда.
В Беларуси стартует ЦТ: хотят ли абитуриенты поступать на филологию

Жадаючых вучыцца на ўсіх спецыяльнасцях філалагічнага факультэта БДУ у гэтым годзе, як і раней, можа быць дастаткова шмат, адзначыў суразмоўца Sputnik. Факультэт прапануе абітурыентам шырокі выбар спецыяльнасцяў, гэта руская філалогія, беларуская, рамана-германская, славянская, класічная і ўсходняя, у прыватнасці, кітайская.

Што тычыцца рускай філалогіі, то цікавасць да гэтай спецыяльнасці заўсёды была досыць вялікай, паколькі падрыхтоўка ідзе па "здвоенай спецыяльнасці", удакладніў дэкан факультэта.

"Адна частка гэтай спецыяльнасці дае магчымасць займацца педагагічнай дзейнасцю, у сувязі з гэтым мы запісваем у дыплом кваліфікацыю "выкладчык рускай мовы і літаратуры". Другая частка мае прыкладное значэнне, мы рыхтуем літаратурна-рэдакцыйных супрацоўнікаў, і ёсць яшчэ іншыя кірункі — руская як замежная, дзелавая камунікацыя, камп'ютарная лінгвістыка", — распавёў Роўда.

Па словах суразмоўцы, камп'ютарную лінгвістыку ў цяперашні час сапраўды неабходна вывучаць асобна. Камп'ютарная мова значна ўплывае на гаворку сучаснай моладзі. Акрамя таго, у розных IT-кампаніях цяпер разам працуюць праграмісты і філолагі.

"Любы камп'ютарны прадукт — гэта, у першую чаргу, тэкст. А з тэкстам працуюць філолагі. Таму гэта і перакладныя слоўнікі, і нацыянальныя карпусы тэкстаў — рускай, беларускай і іншых, і шмат іншай камп'ютарнай прадукцыі, якая ствараецца праграмістамі і філолагамі", — распавёў Роўда.

Як раней паведамляў Sputnik, з 12 чэрвеня па 10 ліпеня ў Беларусі праходзіць цэнтралізаванае тэставанне. У прыватнасці, у панядзелак, 12 чэрвеня, абітурыенты здаюць тэсты па беларускай мове. У сераду, 14, чэрвеня, пройдзе тэставанне па рускай мове. Пачнецца ЦТ у 11:00. Абітурыенты, якія па якіх-небудзь прычынах не змогуць прайсці ЦТ у асноўныя дні, змогуць з 30 чэрвеня па 3 ліпеня зарэгістравацца на тэставанне ў рэзервовыя дні.

Гутарку з доктарам філалагічных навук, дэканам філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта Іванам Роўдай слухайце на радыё Sputnik Беларусь.

Стужка навiн
0