МІНСК, 13 чэр — Sputnik. У Беларусі на сённяшні дзень забеспячэнне донарскай крывёй дасягаецца за кошт платнага донарства, паведаміла ў МПЦ Sputnik намеснік дырэктара РНПЦ трансфузіялогіі і медыцынскіх біятэхналогій Таццяна Клястова.
З яе слоў, у Беларусі налічваецца звыш за 95 тысяч донараў, з іх 85 тысяч донараў крыві і 10 тысяч донараў кампанентаў. На насельніцтва Беларусі колькасцю 9,5 мільёнаў людзей прыпадае 1% донараў. У Беларусі функцыянуюць шэсць абласных станцый пералівання крыві, 170 дапаможных трансфузіялагічных кабінетаў, чатыры аддзяленні пералівання крыві пры буйных паліклініках у Мінску і Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр трансфузіялогіі і медыцынскіх біятэхналогій, які каардынуе ўсю дзейнасць у гэтай галіне.
![Заместитель директора РНПЦ трансфузиологии и медицинских биотехнологий Татьяна Клестова Заместитель директора РНПЦ трансфузиологии и медицинских биотехнологий Татьяна Клестова - Sputnik Беларусь](https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102926/87/1029268729_0:0:3000:2028_600x0_80_0_0_d234f4c386f955a81eea03a736818fba.jpg)
Таццяна Клястова распавяла, што "на сённяшні дзень 100% самазабеспячэнне гемапрадукцыяй дасягаецца за кошт платнага донарства".
Бязвыплатныя донары складаюць 20% ад агульнай колькасці. За тры гады колькасць бязвыплатных данацый крыві павялічылася ў восем разоў, а бязвыплатных данацый кампанентаў у 17 разоў.
Па рэкамендацыях СААЗ неабходна нарыхтоўваць 20 літраў на адну тысячу насельніцтва, у рэспубліцы гэты паказчык складае 23 тысячы на адну тысячу насельніцтва.
У кастрычніку 2015 года Міністэрства аховы здароўя Беларусі выдала загад аб развіцці бязвыплатнага донарства. З гэтай нагоды ў закон аб донарстве крыві былі ўнесены змены. Цяпер платнаму донару, каб атрымаць званне "ганаровы донар", трэба 40 разоў здаць кроў і 80 разоў кампаненты, а бязвыплатнаму донару 20 і 40 разоў адпаведна. Пры гэтым у Беларусі плануецца да 2020 года па рэкамендацыях СААЗ дасягнуць 100% бязвыплатнага донарства.