МІНСК, 13 чэр — Sputnik. Сляды двух мядзведзяў выявілі памежнікі ў Свянцянскім раёне Літвы, паведаміў Sputnik Літва са спасылкай на Службу аховы дзяржаўнай мяжы.
Адбіткі лап супрацоўнікі САДМ заўважылі ў мінулую суботу на пяціметровай кантрольнай паласе.
Па інфармацыі службы, пара жывёл выйшла з лесу Цемнукас і, перайшоўшы мяжу, адправілася ў лес Пастаўскага раёна на тэрыторыі Беларусі.
Эксперты-біёлагі ўжо пацвердзілі, што знойдзеныя літоўскімі памежнікамі сляды сапраўды належаць мядзведзям.