https://bel.sputnik.by/20170614/belaruski-pavilen-u-astane-na-ehkspa-2017-poglyad-znutry-1029281037.html
Беларускі павільён у Астане на "Экспа 2017": погляд знутры
Беларускі павільён у Астане на "Экспа 2017": погляд знутры
Sputnik Беларусь
Экспазіцыя Беларусі на выставе выканана ў агульнай для ўсіх удзельнікаў тэме "Энергія будучыні", аднак не абышлося без традыцыйных ільняных лялек і саламяных... 14.06.2017, Sputnik Беларусь
2017-06-14T12:33+0300
2017-06-14T12:33+0300
2017-06-14T12:47+0300
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102927/94/1029279477_0:307:6016:3708_1920x0_80_0_0_f6416262a9da0b13533f8da90f3430ba.jpg
беларусь
казахстан
астана
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2017
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102927/94/1029279477_0:117:6016:3898_1920x0_80_0_0_5cc8d4b3a48475d551aff5107422cefb.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
у беларусі, навіны , галоўнае, эканоміка, у свеце, беларусь, казахстан, астана, андрэй кабякоў, анатоль нічкасаў, экспа-2017
у беларусі, навіны , галоўнае, эканоміка, у свеце, беларусь, казахстан, астана, андрэй кабякоў, анатоль нічкасаў, экспа-2017
Беларускі павільён у Астане на "Экспа 2017": погляд знутры
12:33 14.06.2017 (абноўлена: 12:47 14.06.2017) Экспазіцыя Беларусі на выставе выканана ў агульнай для ўсіх удзельнікаў тэме "Энергія будучыні", аднак не абышлося без традыцыйных ільняных лялек і саламяных сувеніраў.
МІНСК, 14 чэр — Sputnik. Міжнародная выстава ЭКСПА-2017 пачала сваю працу ў сталіцы Казахстана 10 чэрвеня, ва ўрачыстай цырымоніі адкрыцця форуму нароўні з іншымі высокімі гасцямі прыняў удзел прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.
На выставе дзейнічае і беларускі павільён, ён створаны ў агульнай для ўсіх краін-удзельніц — а іх больш за 100 — тэме "Энергія будучыні".
Беларуская экспазіцыя, як заяўлялі раней яе арганізатары — мультымедыйная і інтэрактыўная. Тут прадстаўлены электробус, фотаэлементы для атрымання сонечнай энергіі, прадукцыя, выкананая на аснове святлодыёдных тэхналогій.
Як распавёў журналістам пасол Беларусі ў Казахстане Анатоль Нічкасаў, дызайн беларускага павільёна выкананы ў зялёным колеры: гэта павінна гаварыць гледачам аб прыродных багаццях Беларусі, яе рэках, азёрах і лясах.
Чакаецца, што Дзень Беларусі на "Экспа-2017" адбудзецца 13 жніўня, на гэтую ж дату папярэдне запланавана наведванне нацыянальнай экспазіцыі беларускім прэм'ер-міністрам Андрэем Кабяковым.