МІНСК, 14 чэр — Sputnik. Музыкі другога Каралеўскага ірландскага палка зайграюць сёння пад адкрытым небам у "чырвоным дворыку" Мінска разам з беларускімі дударамі.
"Для тых, у каго не было магчымасьці пачуць дуду музыкаў 2-га Каралеўскага ірландскага палка ў лютым на кніжнай выставе-кірмашы, у нас ёсць выдатныя навіны. Музыкі вяртаюцца ў Мінск і з задавальненнем зайграюць для вас 14 чэрвеня сумесна з беларускімі дударамі", — распавялі арганізатары.
Музыкі Уільям Макілрой і Франсіс Стрэйн ужо выступалі сумесна з аркестрам Узброеных сіл Беларусі. Яшчэ зімой яны паабяцалі зноў зайграць для беларусаў, калі пацяплее.
Выступленне адбудзецца а 21-й гадзіне ў чырвоным дворыку па вул. Рэвалюцыйнай. Уваход на імправізаваны канцэрт вольны.