МІНСК, 14 чэр — Sputnik. Фінскі рок-гурт Poets Of The Fall выступіць з лепшымі песнямі і новым альбомам "Clearview" 2 лістапада ў клубе Re:Public, распавялі арганізатары канцэрту.
Новы альбом "Clearview" выйшаў у верасні 2016 і быў сустрэты захопленымі водгукамі як прыхільнікаў, так і крытыкаў.
"Clearview" — гэта канцэнтрацыя тэатральнасці, хуткасці і ўласцівых менавіта Poets Of The Fall чалавечнасці і рамантычнасці, меладычнасці і драйву", — адзначае партал Metalgossip.ru
Poets Of The Fall праславіліся ў сярэдзіне 00-х, за дзесяцігоддзе выдаўшы ланцужок хітоў, якія дзякуючы кліпам і відэагульням пачула ўся Еўропа. Сярод іх "Late Goodbye" і "Carnival of Rust", "Dreaming Wide Awake" і "Cradled In Love".
Нядзіўна, што на рахунку гурта мноства ўзнагарод ў Фінляндыі і за яе межамі, уключаючы MTV Europe Music Awards. А таксама рэкорд Фінляндыі — чатыры разы запар першае месца чатырох паслядоўных альбомаў у хіт-парадзе краіны. Пры гэтым калектыў актыўна гастралюе — больш за 500 выступленняў у 20 краінах свету.
Кожны канцэрт Poets Of The Fall — гэта сапраўднае дзейства, дзе знаходзіцца месца самым розным эмоцыям. Яны аднолькава якасныя ў пачуццёвай лірыцы і бадзёрых рок-баевіках. Магчыма, за гэта іх і любяць у краінах СНД, якія яны наведваюць кожную восень з нязменным поспехам.
Канцэрт фінскага гурта Poets Of The Fall адбудзецца 2 лістапада ў сталічным клубе Re:Public, пачатак а 20-й гадзіне, кошт квіткоў ад 53 да 68 рублёў.