Відэа

Ды тут кожны другі акадэмік: мінчане пра магчымы знос Асмалоўкі

Падпісацца
Што мінчане думаюць аб патэнцыйным зносе дамоў у цэнтральнай частцы Мінска, пра які загаварылі сталічныя ўлады, глядзіце ў апытанні Sputnik.

Пра тое, за што трэба любіць раён Мінска — Асмалоўку — адны мінчане разважаюць падоўгу, а іншыя сцвярджаюць, што тут і казаць няма пра што — раён трэба захаваць як гарадскую каштоўнасць.

Знос дома на вуліцы Камуністычнай - Sputnik Беларусь
Загадана знішчыць: мінскія ўлады хочуць цалкам знесці Асмалоўку

Многія апытаныя распавялі, што пражылі тут амаль усё жыццё, ведаюць суседзяў і запэўніваюць, што ледзь не кожны другі з іх — акадэмік ці іншы прадстаўнік інтэлігенцыі.

Сёння жыхары раёна даведаліся, што ў планах адміністрацыі горада — знесці жылую забудову і замяніць яе на бізнес-цэнтр і новыя дамы. Пераязджаць са сваіх дамоў большасць жыхароў адмаўляюцца. Якія дрэвы растуць у Асмалоўцы і хто тут жыве, глядзіце на відэа Sputnik.

Стужка навiн
0