У Іерусаліме з'явіцца плошча імя Марка Шагала

© Sputnik / Руслан Кривобок / Перайсці ў медыябанкНа выставе Марка Шагала ў Траццякоўскай галерэі
На выставе Марка Шагала ў Траццякоўскай галерэі - Sputnik Беларусь
Падпісацца
На радзіме Марка Шагала ў Віцебску у доме, дзе нарадзіўся мастак, працуе музей, прысвечаны яго асобе і творчасці.

МІНСК, 14 чэр — Sputnik. Плошча імя праслаўленага мастака Марка Шагала ўрачыста адкрыецца 28 чэрвеня ў Іерусаліме, паведамляе ізраільскае выданне "Детали".

Па інфармацыі выдання, святочная цырымонія ў гонар знакамітага яўрэйскага мастака, які нарадзіўся ў Віцебску, адбудзецца на вуліцы Раў Аган, 10. У мерапрыемстве прыме ўдзел мэр іерусаліма Нір Баркат.

Мастацтвазнаўца: Марк Шагал ня быў патрэбны Савецкаму Саюзу - Sputnik Беларусь
Мастацтвазнаўца: Марк Шагал не быў патрэбны Савецкаму Саюзу

Шагалу даўно прысвоена званне ганаровага грамадзяніна Іерусаліма. У сакавіку 2014 года ініцыятыўная група Іерусалімскага прэс-клуба — Аляксандр Аграноўскі, Галіна Падольская і Раман Гершзон — падалі заяўку аб увекавечанні памяці Марка Шагала ў яго любімым горадзе. Пры падтрымцы члена гарсавета Марыны Канцавой праекту быў дадзены ход, і цяпер маленькая плошча перад домам Ціха будзе насіць імя мастака.

На радзіме Марка Шагала ў Віцебску у доме, дзе нарадзіўся мастак, працуе музей, прысвечаны яго асобе і творчасці. Дом-музей быў адкрыты ў 1997 годзе. У ім прадстаўлены прадметы побыту мяжы XIX-XX стагоддзяў, а таксама копіі архіўных дакументаў і работ мастака, якія распавядаюць аб гадах жыцця Марка Шагала і сям'і яго бацькоў у Віцебску.

У доме, які ў пачатку 1900-х гадоў пабудаваў бацька мастака на Пакроўскай вуліцы, Марк Шагал правёў свае юнацкія гады. Аб гэтым перыядзе сваёй біяграфіі ён напісаў у аўтабіяграфічнай кнізе "Маё жыццё".

Стужка навiн
0