МІНСК, 15 чэр — Sputnik. Цэнтралізаванае тэставанне па рускай мове не абышлося без "дармаедаў" — за выкарыстанне мабільных тэлефонаў былі выдаленыя 20 абітурыентаў, паведаміў у сераду Рэспубліканскі інстытут кантролю ведаў.
Па інфармацыі Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў (РІКВ), парушальнікі пазбаўляюцца магчымасці здаваць ЦТ у бягучым годзе, у тым ліку і ў рэзервовы дзень.
У мінулым годзе на ЦТ па рускай мове было выяўлена толькі пяць чалавек са смартфонамі, гэтыя людзі таксама былі пазбаўленыя ўдзелу ў тэставанні.
Усяго ў ЦТ па рускай мове, якое прайшло сёння, прынялі ўдзел больш за 75 тысяч абітурыентаў, тэставанне праводзілася ў 41 навучальнай установе па ўсёй Беларусі. Вынікі ЦТ з-за вялікага наплыву жадаючых прайсці тэставанне будуць вядомыя ў канцы чэрвеня.