Першы кавер-фэст "Тата адпачывае" пройдзе 2 і 3 ліпеня

© Photo : Арганізатары фестывалюПляцоўка фестывалю
Пляцоўка фестывалю - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Ад NaviВand да AC/DC – фэст добрага настрою аб’яднае музыку, 40 кропак харчавання і інтэрактыўныя пляцоўкі.

МІНСК, 16 чэр — Sputnik. Новы фестываль "Тата адпачывае" будзе цалкам заснаваны на кавер-песнях і пройдзе 2 і 3 ліпеня ў абноўленым Urban Park Dreamland, распавялі арганізатары фестывалю.  

Першы фестывальны дзень будзе прысвечаны рок-музыцы, у другі дзень калектывы выканаюць каверы на лепшыя поп-хіты.

"Ідэя фестывалю ў тым, каб на адной пляцоўцы былі прадстаўлены ўсе віды забаў: музыка, актыўны і інтэлектуальны адпачынак, найлепшая ежа і напоі. Адзін фестываль замест двух-трох, з дэмакратычным коштам на ўваход і магчымасцю абіраць забавы на свой густ на месцы", — распавядае арганізатар мерапрыемства Аляксей Падрэз, кіраўнік кампаніі KIT Solutions.

На фестывалі будуць працаваць пляцоўкі для валейболу і стрыт-болу, петанк, фрысбі, бадмінтон. А яшчэ майстар-класы і варкшопы, маркет адзення і аксэсуараў, адмысловыя забаўляльныя кропкі для дзяцей.

У межах забаўляльнай праграмы ў абодва дні будзе прадстаўлены цалкам абноўлены набор атракцыёнаў Urban Park Dreamland. Аджыўшыя свой век каруселі замянілі сучасныя забавы: скаладром і вяровачнае мястэчка для аматараў актыўнага адпачынку, лучны бой і цір для ахвочых пастраляць, тралей для рызыкоўных, квэсты для прыхільнікаў інтэлектуальнага адпачынку і перакуленая хата, каб зрабіць цікавае сэлфі.    

Асабістая частка праграмы — ежа. У межах фестывалю будзе прадстаўлены новы фуд-корт з разнастайным асартыментам страў у стрыт-фуд стылістыцы: бургеры, дранікі, сушы, плоў, піца, wok, шаурма, шашлык, хот-догі, сэндвічы, фалафель і шмат іншага. Агулам больш за 40 кропак харчавання і 1000 пасадачных месцаў без уліку шматлікіх лугоў навокал.

Першы дзень фестывалю — 2 ліпеня — будзе прысвечаны рок-музыцы. Хэдлайнерам будзе адзіны ў Расіі афіцыйны трыб'ют AC/DC — гурт Easy Dizzy. Гэты калектыў быў хэдлайнерам на галоўным сусветным мерапрыемстве, прысвечаным 40-годдзю AC/DC — Geiselwind Fantreffen 2013 (Германія). Таксама ў гэты дзень будуць гучаць песні Nirvana, Metallica, Depeche Mode, The Offspring, Зямфіры і іншых артыстаў. Выконваць іх будуць гурты Artefact, "Дядя Ваня", VIP-Jazz, Andy Kravetz Band.

У другі дзень фестывалю — 3 ліпеня — будзе гучаць поп-музыка. Уласныя песні выканаюць героі "Еўрабачання" NaviВand і непаўторны Uzari, залатыя хіты "Песняроў" — Беларускі дзяржаўны ансамбль "Песняры". Таксама прагучаць кампазіцыі Bruno Mars, IOWA, "Ляпіса Трубяцкога", Івана Дорна, "Віа Гра" і іншых, у чым дапамогуць кавер-гурты "Минское Море", Ганна Шалюціна & Yogurt Band.

Жадаючыя могуць застацца на ноч у кемпінгу на тэрыторыі фестывалю. 

Кавер-фэст "Тата адпачывае" стартуе ў 12:00, пачатак музычнай праграмы ў 18:00. Стартавы кошт на квіткі складае 5 рублёў і будзе падвышацца да 17 рублёў. 

Стужка навiн
0