МІНСК, 17 чэр — Sputnik. У сталіцы распачаўся праект "Арт-астравы", сёлета ён прысвечаны 950-годдзю Мінска. У першы дзень працы выставы, на остраве сабралася шмат наведвальнікаў.
Для дзяцей нават прапаноўвалася ўзяць удзел у стварэнні ўнікальнага праекта.
Аб'яднаўшы як пачаткоўцаў, так і вопытных скульптараў і мастакоў, арганізатарам удалося рэалізаваць 11 новых прасторавых аб'ектаў. Сярод іх: арт-аб'ект Андрэя Шыловіча "Гуртка", скульптура Анатоля Арцімовіча "Планета", пластычная эка-фантазія "Клумба" Таццяны Гомза, інтэрактыўная планетныя канструкцыя для рэлаксацыі і сузірання прыроды "Лакатар" Васіля Цімашова і Паліны Піраговай, скульптура "Бітва на Нямізе" Паўла Вайніцкага і Вадзіма Мацкевіча.
Выстава пад адкрытым небам будзе працаваць да сярэдзіны верасня.